Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

06.02.2020 09:16

БелАЗ выводзіць на рынак абноўленую тэхніку для абслугоўвання аэрапортаў

БелАЗ выводзіць на рынак абноўленую тэхніку для абслугоўвання аэрапортаў

БелАЗ рыхтуецца вывесці на рынак абноўлены мадэльны рад тэхнікі для абслугоўвання аэрапортаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

"Найперш гэта датычыцца аэрадромных цягачоў. Машыны серыі БелАЗ-7427 для буксіроўкі самалётаў масай да 600 т прайшлі завадскія і эксплуатацыйныя выпрабаванні. Яны поўнасцю адпавядаюць тэхнічным патрабаванням ІАТА (Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту). І ў параўнанні з папярэднім пакаленнем сучасныя аэрадромнікі атрымалі абсалютна новую кампаноўку і шэраг прывабных для патэнцыяльнага заказчыка тэхнічных рашэнняў", - адзначылі ў прэс-службе.

З 6 па 7 лютага БелАЗ прадставіць абноўленую тэхніку спецыяльнага прызначэння на 7-й Нацыянальнай выстаўцы і форуме інфраструктуры грамадзянскай авіяцыі NAIS 2020 у Маскве.

Машыны серыі БелАЗ-7427 выпускаюцца на заводзе з 2016 года. Асноўным рынкам збыту з'яўляецца Расія.

На прадпрыемстве таксама расказалі, што цяпер ідзе зборка аэрадромнага цягача для буксіроўкі паветраных суднаў з узлётнай масай да 150 т (БелАЗ-54010). Паектуецца машына для буксіроўкі паветраных суднаў з узлётнай масай да 260 т (БелАЗ-64020), якая ў перспектыве поўнасцю заменіць серыйна выпускаемую мадэль БелАЗ-74212.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Экспартуе прадукцыю больш як у 80 краін. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Крыніца: minsk-region.gov.by

20 разоў (а)