Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

04.09.2019 12:17

Без дакументаў і маркіроўкі: санэпідслужба Мінскай вобласці выявіла парушэнні продажу садавіны і агародніны

Без дакументаў і маркіроўкі: санэпідслужба Мінскай вобласці выявіла парушэнні продажу садавіны і агародніны

Санэпідслужба Мінскай вобласці на працягу жніўня старанна адсочвала, як рэалізуецца свежая плодаагароднінная прадукцыя і бахчавыя культуры. Толькі за апошні тыдзень амаль у палове выпадкаў былі выяўлены парушэнні, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным цэнтры эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

З 22 па 30 жніўня спецыялісты цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Мінскай вобласці правялі 185 наглядных мерапрыемстваў (у форме маніторынгу і мерапрыемстваў тэхнічнага характару) у дачыненні да аб'ектаў, якія гандлююць свежай плодаагародніннай прадукцыяй і бахчавымі. Розныя парушэнні выяўлены ў 79 (42,7%) з іх. Так, у большасці выпадкаў садавіна і гародніна прадаваліся без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку. Адсутнічала маркіроўка або поўная інфармацыя аб тавары, парушаліся тэрміны прыдатнасці або захоўвання. Пытанні былі і да санітарнага стану тэрыторыі, памяшканняў, абсталявання.

За парушэнні санітарных правілаў і нормаў былі складзеныя тры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Агульная сума штрафаў склала Br102 тыс. Выдадзена 59 прадпісанняў і рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў, тры прапановы аб прыпыненні дзейнасці аб'ектаў да ліквідацыі парушэнняў, 35 прадпісанняў аб канфіскацыі з абарачэння (забароне рэалізацыі) амаль 2 т прадукцыі негарантаванай якасці. З мэтай прыняцця дадатковых мер рэагавання па кампетэнцыі накіраваныя тры інфармацыі ў мясцовыя органы выканаўчай улады.

Санэпідслужба Мінскай вобласці нагадвае: набываючы кавуны і дыні, варта звяртаць увагу на ўмовы рэалізацыі такой прадукцыі. Часцяком, каб пераканаць пакупніка ў спеласці плоду, прадаўцы прапануюць яго надрэзаць, парушаючы тым самым санітарна-гігіенічныя ўмовы. Прадукцыя забруджваецца, а пры яе ўжыванні можна атрымаць харчовае атручэнне. Па гэтай прычыне санітарна-эпідэміялагічным заканадаўствам забаронены продаж на аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі дынь і кавуноў часткамі і надрэзамі, на рынках - у разрэзаным выглядзе пры адсутнасці ўмоў для апрацоўкі інвентара і індывідуальнай упакоўкі.

Гандляваць бахчавымі дазволена ў санкцыянаваных месцах: на рынках, у харчовых крамах, з гандлёвых латкоў, абсталяваных навесамі палатках.

18 разоў (а)