Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

Ля помніка загінулым землякам, якіх налічваецца некалькі дзясяткаў, пабывала моладзь гарадскога пасёлка, педагогi, актывісты грамадскага жыцця і адміністрацыя сельвыканкама.

На Чэрвеньшчыне пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці. Напярэдадні ў раёне прайшлі ўрачыстыя мітынгі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З нагоды Дня Незалежнасці супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС разам з ветэранам аддзела, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктарам Казачонкам усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Ленінскай у Чэрвені.

Мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся 2 ліпеня ў райцэнтры ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны.

2 ліпеня ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручыў юбілейны медаль “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, жыхару Чэрвеня Мікалаю Аляксандравічу Лашуку.

У цырымоніі бралі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Патапчык, воін-інтэрнацыяналіст Юрый Смаленскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.

Супрацоўнікі Чэрвенскай раённай цэнтральнай бібліятэкі са шчырым пачуццём павагі да загінуўшых у Вялікай Айчыннай адгукнуліся на заклік ускласці кветкі да помнікаў і мемарыялаў.

Сёння выкладчыкі ліцэя ўсклалі кветкі да абеліска «Воіны» ў вёсцы Хвойнікі.

Кроў - самае каштоўнае, што чалавек можа даць іншаму чалавеку. Аддаць кроў - значыць падарыць камусьці жыццё.

Учора падчас акцыі «Беларусь памятае» работнікі Валевачоўскага сельскага Савета наведалі магілы загінуўшых у баях падчас вайны, а таксама аднавяскоўцаў-ветэранаў, у якіх хапіла здароўя і жыццёвых сіл быць з намі сёння, сустрэць 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі.