Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

10.03.2020 21:00

Ці ведаеш ты закон?

Ці ведаеш ты закон?

У аматарскім аб'яднанні «Маладзёжнае скрыжаванне» ў рамках акцыі «Сябруем з законам» у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з загадчыцай юрыдычнай кансультацыяй, адвакатам Верай Ладуцька «Ці ведаеш ты закон?».

Удзельнікамі яе былі навучэнцы Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя і вучні сярэдняй школы №2 імя А.К.Флягонтава г.Чэрвень. Вера Іванаўна распавяла дзецям пра тое, якія часцей за ўсё правапарушэннi здзяйсняюць падлеткі: а гэта - знаходжанне на вуліцах у вячэрні час без суправаджэння дарослых, распіццё спіртных напояў, хуліганства, пра адказнасць непаўналетніх, якія ўступаюць у палавыя адносіны і пра многае іншае. Яна таксама патлумачыла, што існуе адміністрацыйная і крымінальная адказнасць і прывяла прыклады з практыкі работы. Гульню - квілт для ўдзельнікаў мерапрыемства правяла кіраўнік клуба Жанна Крук. Навучэнцы адказвалі на пытанні, звязаныя з законам. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры па абмяркоўваемай тэме.

Потым адвакат Вера Іванаўна адказала на пытанні прысутных, звязаныя з прыняццем першай Канстытуцыі РБ, некарэктнымі выказваннямі настаўнікаў у адносінах да навучэнцаў, а таксама, што рабіць, калі купілі пратэрмінаваны тавар у краме і на іншыя.

Хлопцы таксама даведаліся пра тое, што ў бібліятэцы працуе прававая база «Эталон».

Святлана Ждановіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

22 разоў (а)