Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

10.03.2020 21:00

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!» у Раваніцкай сярэдняй школе

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!» у Раваніцкай сярэдняй школе

4 сакавіка 2020 года ў Раваніцкай школе прайшла сустрэча навучэнцаў 8-11 класаў з супрацоўнікамі Чэрвеньскага РАУС і Раваніцкага сельскага дома культуры.

Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця.

Участковы інспектар міліцыі Павел Шынкевіч растлумачыў прысутным правілы паводзін у грамадскіх месцах, а ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Юлія Буркун распавяла аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. На ўсе пытанні падлеткі атрымалі кваліфікаваныя адказы. Навучэнцы паглядзелі прафілактычны фільм «Смяротная вечарынка».

Адміністрацыя школы правяла для гасцей экскурсію па сваёй навучальнай установе. Наведвальнікаў асабліва ўразіла выстава дзіцячых работ «Драўляныя дзiвосы».

Юлія Буркун, участковы інспектар ІСН Чэрвеньскага РАУС

19 разоў (а)