Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: ideologicultura@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

07.05.2020 11:47

«Мы памятаем»: малюнак Ульяны Лойка атрымаў трэцяе месца ў раённым конкурсе

«Мы памятаем»: малюнак Ульяны Лойка атрымаў трэцяе месца ў раённым конкурсе

У красавіку 2020 года упраўленне адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама і Червенская раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі праводзілі конкурс дзіцячага малюнка «Ніхто не забыты, нішто не забыта!», прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікамі конкурсу на лепшы малюнак маглі быць дзеці, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца членам галіновага прафсаюза. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня ў дадзеным конкурсе прадстаўляла Ульяна Лойка, дачка намесніка дырэктара Анастасіі Мікалаеўны Лойка.

Ульяна адлюстравала на сваім малюнку хлопчыка з кветкамі, які прыйшоў да помніка невядомаму салдату, каб аддаць даніну павагі ўсім загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Творчую працу нашай удзельніцы ацаніла прафесійнае журы - у выніку Ульяна Лойка заняла 3 месца, ўзнагароджана граматай Чэрвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і памятнымі прызамі.

Віншуем Ульяну і жадаем ёй творчых поспехаў.

Ірына Дарафейчык, старшыня прафсаюзнага камітэта ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Червеня»

22 разоў (а)