Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: ideologicultura@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

07.05.2020 11:47

«На доўгую і добрую памяць»: чэрвенцы даслалі ў рэдакцыю новыя фатаграфіі

«На доўгую і добрую памяць»: чэрвенцы даслалі ў рэдакцыю новыя фатаграфіі

Новыя паведамленні прыйшлі ад нашых чытачоў, якія адгукнуліся на прапанову дасылаць фатаграфіі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Здымкі суправаджаюцца кранальнымі апавяданнямі аб стойкасці, мужнасці і дзіўных паваротах лёсу.

Алег Вабішчэвіч даслаў фота прадзеда: «У сярэдзіне мужык у светлай гимнастёрцы, а злева ад яго - мой прадзед, трымае палец пад барадой. Анатоль Максімавіч Сурба, сышоў на фронт у 1944-м годзе, калі Чырвоная Армія вызваліла вёску Падбораны ў Гродзенскай вобласці, дзе ён жыў. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Германіі.

Калі мы з татам глядзелі фільм «Стомленыя сонцам 2: Цытадэль», ён казаў, што аб штурме Кенігсберга яму распавядаў дзядуля. Напярэдадні асноўнай аперацыі майго прадзеда адправілі ў штаб. Вярнуўшыся, ён трапіў у іншую частку, амаль усе яго таварышы загінулі падчас штурму цытадэлі. Мая бабуля захоўвае яго ваенныя фатаграфіі і ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны і медаль «За адвагу». Пасля вайны прадзед працаваў кавалём у калгаснай кузні, яго ўсё паважалі і шанавалі».

Ганна БОЙКА, настаўніца з СШ №4, падзялілася двума фатаграфiямi. Яна распавяла, што на адной - яе прадзед, Дзмітрый Севасцьянавіч Харашко:

«У час вайны быў кулямётчыкам. Удзельнічаў у бітве пад Курскам. Браў Берлін. Меў некалькі сур'ёзных раненняў. Памёр ў 2002 годзе».

На другім фота - яшчэ адзін прадзед маладой настаўніцы. Звалі яго Іван Антонавіч Яшын.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам стралковага батальёна. Іван Яшын загінуў на пачатку вайны. Тысячам такіх, як ён, прысвяціў паэт Аляксандр Твардоўскі свой несмяротны верш «Я забіты пада Ржэвам»:

…Нам свои боевые
Не носить ордена.
Вам все это, живые.
Нам — отрада одна,

Что недаром боролись
Мы за родину-мать.
Пусть не слышен наш голос,
Вы должны его знать…

Ірына Вабішчэвіч даслала фатаграфію свайго дзеда:

«Дзед першы злева ў першым радзе. Яго звалі Аляксандр Антонавіч Герасімчук. Прадзед быў 1903 года нараджэння, прызваны ў Чырвоную Армію напярэдадні вайны. Яго частка з баямі адыходзіла пад напорам праўзыходных сіл фашыстаў, трапіла ў акружэнне. Пачалася бамбёжка, амаль усе салдаты і камандзіры загінулі. Дзядуля быў кантужаны, але выжыў і разам з земляком дабраўся да роднай вёскі на Беласточчыне. А калі крыху паправіўся і выйшаў на вуліцу, хтосці выдаў яго немцам. Дзядулю схапілі і адправілі ў лагер ваеннапалонных. Бабуля шмат разоў распавядала пра тое, як атрымалася вярнуць мужа дадому, калі калону ваеннапалонных немцы вялі на ўсход праз іх вёску. Яна разам з двума маленькімі дочкамі стала на калені перад нямецкім салдатам. Той азірнуўся - ці не бачыць фіцэр, і прыкладам выштурхнуў дзеда з калоны. Толькі паказаў, каб хутчэй сыходзілі і не дзякавалі. Пасля вайны дзед пераехаў у Чэрвень, працаваў у Чэрвеньскім ДАКу».

Дзевяцікласнік Данііл Табалевіч таксама падзяліўся фатаграфіяй свайго прадзеды i распавёў пра яго наступнае:

«На фота - Іван Кірылавіч ВАЎКОЎ. Да вайны ён мірна жыў з жонкай і двума дзецьмі ў вёсцы на Любаншчыне. Працаваў трактарыстам, яго ўзнагароджвалі граматамі, нават ездзіў у Маскву на Выставу дасягненняў народнай гаспадаркі. Прызвалі на фронт у 44-м годзе. Служыў у 96-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Званне - малодшы сяржант. Удзельнічаў у вызваленні Мінска, Пружанаў, Польшчы, усходняй Прусіі. Загінуў у Германіі ў лютым 45-га. Прадзядуля не вярнуўся з вайны, не паспеў састарыцца, не бачыў, якія новыя пакалення з'явіліся ў яго роду. А цяпер у яго 6 унукаў, 12 праўнукаў і 23 прапраўнука. І мы ўсе яго помнім!..»

Вялікі дзякуй усім, хто дасылае фатаграфіі і гісторыі, гэта вельмі кранальна і годна павагі. Чакаем новых паведамленняў.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

Фотаздымкі з архіваў сем'яў Бойка, Табалевіч і Вабішчэвіч

25 разоў (а)