Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: ideologicultura@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

07.05.2020 17:24

Тэматычная гутарка «Чыстыя рукі ратуюць жыццё»

Тэматычная гутарка «Чыстыя рукі ратуюць жыццё»

З такой актуальнай на сённяшні дзень назвай прайшло мерапрыемства ў Смілавіцкім Доме культуры, прымеркаванае Сусветнаму Дню гігіены рук.

Дата «05.05» - сімвал пяці пальцаў на кожнай руцэ чалавека, які таксама з'яўляецца акцэнтам тэмы дадзенага дня: а менавіта прыцягнуць увагу да важнасці паляпшэння гігіены рук.

Узброіўшыся маскамі і антысептыкамі, а таксама пазітыўным настроем работнікі Дома культуры нагадалі аб правільнай тэхніцы і станоўчым уплыве мыцця рук на здароўе. Бо, як вядома, рукі чалавека з'яўляюцца адным з галоўных спосабаў ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. І таму іх утрыманне ў чысціні адзін з простых і эфектыўных крокаў для прадухілення распаўсюджвання хваробатворных мікраарганізмаў. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя простае мыццё рук прадухіляе найбольшая колькасць выпадкаў кішэчных і рэспіраторных захворванняў у сусветным маштабе.

Гэтая і іншая карысная інфармацыя была ўключана ў спецыяльна распрацаваныя ўлёткі, якія былі ўручаны ўсім удзельнікам мерапрыемства, з пажаданнямі ўважліва прытрымлівацца ўказаных там рэкамендацый, каб заўсёды заставацца здаровым.

Загадчыца Смілавіцкага Дома культуры М.А.Кацiнёва

24 разоў (а)