Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

11.06.2019 16:42

Раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі ўзначаліць старшыня райвыканкама

Раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі ўзначаліць старшыня райвыканкама

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў канцы мая.

Члены раённай камісіі, старшыні і сакратары аналагічных камісій прадпрыемстваў і арганізацый раёна заслухалі справаздачы адказных асоб упраўлення адукацыі спорту і турызму, аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, а таксама спецыялістаў цэнтральнай раённай бальніцы. Размова ішла аб парадку і эфектыўнасці расходавання грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, законнасці выплаты надбавак, парадку правядзення закупак, законнасці выкарыстання службовага транспарту.

Так, у справаздачы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму, гаворыцца, што з 18 лютага па 6 сакавіка 2019 года вывучаў пытанне парадку выплаты надбавак ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Сродкі на ўсталяванне надбавак вызначаны ў памеры 10% ад планавага фонду заработнай платы ўстановы. Надбаўкі работнікам установы дашкольнай адукацыі ўсталёўваюцца камісіяй па ўзгадненні з камітэтам прафсаюза. Максімальны памер надбаўкі вызначаны да 50% акладу. Канкрэтныя памеры надбавак залежаць ад асабістага ўкладу работніка ў павышэнне эфектыўнасці выконваемых работ.

У аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі разьлік заробленай платы ажыццяўляецца згодна табель уліку працоўнага часу і штатнага раскладу. Легкавыя аўтамабілі ў аддзеле сродкамі GPS не абсталяваны. Службовы транспарт у асабістых мэтах не выкарыстоўваецца. Дарожныя лісты, адпрацаваны час кіроўцы, прабег аўтамабіля кантралюецца дырэктарамі устаноў, за якімі замацаваны дадзены аўтатранспарт. Запраўка аўтамабіляў ажыццяўляецца згодна з раней запланаваным маршрутам. Камісіяй праводзяцца праверкі па правільнасці спісання паліва, правільнасці афармлення дарожных лістоў на кожны від транспарту.

Самую падрабязную інфармацыю па пазначаных пытаннях прадставіла кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы .

«Матэрыяльная дапамога ўсім работнікам аказваецца адзін раз у год пры сыходзе ў працоўны водпуск у памеры 3-х базавых велічынь. Матэрыяльная дапамога ў памеры 1 базавай велічыні аказваецца мужчынам да 23 лютага, жанчынам - да 8 сакавіка, да Дня медыцынскага работніка - 1 базавая велічыня кожнаму работніку. Матэрыяльная дапамога бухгалтарам і эканамістам пры сыходзе ў адпачынак - 1,7 акладу, работнікам кадравай службы - 1 аклад, намеснікам галоўнага лекара - 1 аклад. Астатняя частка фонду матэрыяльнай дапамогі выкарыстоўваецца на аказанне разавай дапамогі ў індывідуальным парадку па заяве грамадзян па прычынах, агавораных ў калектыўнай дамове. Па выніках 9 месяцаў, нескарыстаная частка фонду матэрыяльнай дапамогі выплачваецца па сумесным рашэнні адміністрацыі і прафкама ўсім катэгорыям ў аднолькавым памеры. У канцы года, пры наяўнасці фонду, астатняя частка дзеліцца па такім жа прынцыпе.

Фонд прэміравання утвараецца са сродкаў, прадугледжаных па бюджэтнай каштарысе на дадзены месяц і сумы эканоміі фонду аплаты працы, якая ўтварылася за мінулы месяц. Прэміі налічваюцца работнікам за канчатковыя вынікі працы структурнага падраздзялення i размяркоўваюцца ў адпаведнасці з асабістым укладам кожнага работніка. Штомесяц загадчыкі аддзяленняў прадастаўляюць ў арганізацыйна-метадычны кабінет паказчыкі дзейнасці службаў. Спецыялісты кабінета падводзяць вынікі працы падраздзяленняў з улікам індыкатараў якасці і накіроўваюць дадзеныя ў камісію па прэміяванні. Пратакол рашэння камісіі перадаецца ў планава-эканамічны аддзел. Да работнікаў бальніцы ўжываюцца і меры дысцыплінарнага спагнання ў цэлым шэрагу выпадкаў, агавораных ў службовых інструкцыях.

За 2018 год выплачана матэрыяльнай дапамогі - 187 954, 22 рублёў. У тым ліку: ў сувязі са смерцю, стыхійнымі бедствамі - 7 178,50 рублёў, да адпачынку - 165 904, 22 рублёў, да святочных дзён - 14 871, 50 рублёў.

Для арганізацыі закупак ў бальніцы створана пастаянна дзеючая камісія. Ва ўстанове праводзяць закупкі па працэдурах: электронны аўкцыён, запыт цэнавых прапаноў, закупка з адной крыніцы. За першае паўгоддзе 2019 года праведзена: 5 электронных аўкцыёнаў, 27 працэдур закупак з адной крыніцы, 7 працэдур закупак пры будаўніцтве.

На балансе цэнтральнай раённай бальніцы лічыцца 23 адзінкі тэхнікі: 5 аўтамабіляў аддзялення «Хуткая дапамога», 15 медыцынскай дапамогі, 2 грузавых аўтамабіля, 1 трактар. На ўсіх аўтамабілях «Хуткай медыцынскай дапамогі» ўсталяваная сістэма навігацыі. У 2018 годзе праведзена паверка спідометраў і іх апломбіроўка.

Гранічна сціснута аб працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адчыталася ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню.

«Асаблівая ўвага ў першым паўгоддзі надавалася мэтаваму выкарыстанню дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца сельскагаспадарчым арганізацыям у выглядзе надбавак на адзінку рэалізаванай прадукцыі. Праведзена работа па папярэджанні крадзяжоў, безгаспадарчасці, злоўжыванняў і прыпісак у перыяд правядзення пасяўной кампаніі 2019 года, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням захаванасці пагалоўя жывёлы, сельгастэхнікі, запасных частак, гаручазмазачных матэрыялаў, угнаенняў, ядахімікатаў. Парушэнняў фінансава гаспадарчай дзейнасці і іншых правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі не выяўлена».

Падводзячы вынікі работы пасяджэння, старшыня раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Ала Шахоцька праінфармавала ўдзельнікаў аб пастанове Савета Міністраў №267 ад 30.04.2019 пра змены ў працы камісій па барацьбе з карупцыяй. Кіраўніцтва такой камісіяй ўскладзена на кіраўніка дзяржаўнага органа. Раённую камісію цяпер узначаліць старшыня райвыканкама, а на прадпрыемствах і ў арганізацыях - іх кіраўнікі. Змены ўступілі ў сілу з 23 мая 2019 года. Па сутнасці ў такім складзе камісія засядае апошні раз. Ала Канстанцінаўна падзякавала удзельнікам за працу, папрасіла абнавіць інфармацыю і дакументацыю на сайтах прадпрыемстваў і на інфармацыйных стэндах у працоўных калектывах.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

47 разоў (а)