Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

11.07.2019 11:02

Свята на Журковай Гары: ў Карпілаўцы прайшоў Дзень вёскі

Свята на Журковай Гары: ў Карпілаўцы прайшоў Дзень вёскі

У суботу, 6 ліпеня, у вёсцы Карпілаўка адбылося прыгожае, вясёлае і шматлюднае свята: Валевачэўскі Сельскі дом культуры і Валевачэўскі сельвыканкам сумесна арганізавалі і правялі Дзень вёскі.

Свята праходзіла у вёсцы ля возера, на тым месцы, якое мы ўсё па-вясковаму паміж сабой называем Журкова Гара. На Журкову Гару сабраліся жыхары Карпілаўкi і бліжэйшых вёсак - Валевачы, Ягадка. Адкрыла свята старшыня сельскага Савета Алена ЧЫКАНОЎСКАЯ.

Падарункі ад сельскага Савета атрымалі самы маленькі жыхар Карпілаўкi Максім УЛЬЯШЧАНКА і самы пажылая жыхарка Тамара Дзмітрыеўна КАРНЕЯВЕЦ, шматдзетная сям'я Васіля і Людмілы СКАРЫНА, у іх чацвёра дзяцей. Таксама на свяце былі адзначаны тры сям'і, якія пражылі разам больш за 40 гадоў: Васіль Васільевіч і Наталля Фёдараўна РЫЖЫК, Марыя Іванаўна і Леанід Уладзіміравіч ЮДО і Уладзімір Фёдаравіч і Марына Васільеўна КАЛТОВІЧ.

У намінацыі «Лепшы падворак» ўзнагароджаны Віталь і Таццяна ШКУНДАЛЁВЫ, Іна і Алег НАХАМЧЫКІ, Віктар і Іна ХМЯЛЬНІЦКІЯ.

Якая вёска без сельскай працы, без поля і ворыва, фермы і кароў! Жыхары Карпілаўкi ва ўсе часы былі людзі працавітыя, сумленныя, ад працы не ўхіляўся, усё робяць на сумленне. Таму, вядома, не забыліся на свяце пра нашых самых паважаных працаўнікоў! ТАА «Валевачы» ўзнагародзіў сваіх былых супрацоўнікаў, якія шмат гадоў прапрацавалі ў гаспадарцы. Гэта Ніна Пятроўна АБЛАВАЦКАЯ, Валянціна Стэфанаўна СЯМІЖОН і Сяргей Мікалаевіч БАНДАРЫК.

У нас была добрая канцэртная праграма. Пастараліся для землякоў вакальны гурт «Валевачаначка» (Валевачоўскі СДК), народны ансамбль народнай песні «Азяраначка» (АзярноўскіСДК), і Смілавіцкі народны хор. Таксама прынялі ўдзел у свяце дзеці, якія займаюцца ў гуртку сольных спеваў «Званочкi» пры Валевачоўскім СДК.

Былі ў нас гандлёвыя павільёны райпо, прыватныя атракцыёны, бяспройгрышная латарэя ад клуба, салодкая вата і папкорн для дзетак.

Вялікую падзяку хочацца выказаць мясцовым жыхарам, якія дапамаглі падрыхтаваць пляцоўку для свята. Яны прарабілі вялікую працу, без iх мы бы не справіліся! Гэта Віктар ЛАЗАВІК і Анатоль СМАЛЬЦЕР.

Падчас свята і пасля яго многія аднавяскоўцы падыходзілі да нас, дзякавалі, казалі, што даўно такога не было! Нам таксама было вельмі прыемна пачуць словы падзякі!

Інэса БЯЖОК, загадчыца Валевачоўскім сельскім Домам культуры.

Фота Аксана Сачок

11 разоў (а)