Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

12.07.2019 10:10

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны ўбралі палову рапсавых палеткаў ад неабходнага

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны ўбралі палову рапсавых палеткаў ад неабходнага

Паводле звестак райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, азімы рапс абмалацілі ў раёне на 1846 гектарах, што складае палову неабходнага. Валавы збор алейнага насення складае 2585 тон пры сярэдняй ураджайнасці 14 цэнтнераў з гектара.

Эксперыментальная база “Натальеўск” сёлета мае самую вялікую ў раёне ўборачную плошчу азімага рапсу. Пасевы гэтай культуры тут пашырылі з 350 да 600 гектараў за кошт далучаных зямель сельгаспрадпрыемства “Ганута-Агра”.

– Вырошчваць больш рапсу для нас – жыццёвая неабходнасць, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бабіновіч. – Адыходы яго прамысловай перапрацоўкі – жмых – выкарыстоўваем як высокабялковы кампанент кармасумесі для дойнага статка.

На гануцкіх землях рапс ужо ўбралі. Ураджайнасць неблагая – больш за 20 цэнтнераў з гектара.

Увогуле гэтай культурай займацца выгадна. Нават з улікам высокіх выдаткаў на догляд за пасевамі рапс сябе акупляе. Сёння за тону алейнага насення даюць 800 рублёў. Гэта ў сярэднім ўдвая больш, чым закупачны кошт тоны збожжа. А яшчэ рапс – выдатны папярэднік для зерневых культур.

Камбайнавы экіпаж Андрэя Тарасіка і Аляксандра Шута

Усе рапсавыя палеткі мы засявалі адным гатункам – “Імперыял”. Гібрыдаў, якія лічацца больш ураджайнымі, не выкарыстоўваем, бо для гаспадаркі важна атрымаць не толькі вал, але яшчэ і неабходную колькасць якаснага насення, на вытворчасці якога, нароўні з зерневымі, мы спецыялізуемся…

Камбайнавы экіпаж Андрэя Гамезы і Сяргея Шайпака

На рапсавых палетках у “Натальеўску” шчыруюць шэсць камбайнавых экіпажаў. Пры ўборцы асаблівая ўвага надаецца якасці абмалоту. Перад выхадам у поле ўсе камбайны ўважліва праверылі на герметычнасць і ўстанавілі на іх адмысловыя прыстаўкі.

Вадзіцель на адвозцы алейнага насення Мікалай Савайтан

– Па арганізацыі работ, настрою камбайнераў праблем няма, – кажа Сяргей Бабіновіч. – Адзінае, што хвалюе – не дужа спрыяльнае надвор’е. На бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць дажджы. Таму давядзецца працаваць у прамежку паміж імі. Балазе рапс, у адрозненне ад зерневых, пасля дажджу прасыхае хутчэй.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

8 разоў (а)