Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

22.07.2019 12:22

Столькі радасных перажыванняў, такая прыгожая сцэна: Валерыя Янчэўская на «Славянскім базары» ў Віцебску

Столькі радасных перажыванняў, такая прыгожая сцэна: Валерыя Янчэўская на «Славянскім базары» ў Віцебску

Валерыі Янчэўскай, вучаніцы другога класа Чэрвенскай гімназіі пашчасціла выступіць на сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У свае 8 гадоў маленькая «зорачка» ужо паспела паўдзельнічаць у Міжнародным фестывалі мастацтваў і стаць дыпламантам першай ступені, а таксама дыпламантам другой ступені ў міжнародным тэлевізійным праекце кубка «Дружбы» , атрымала спецыяльны прыз за лепшае выкананне «Мазуркі» на фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў імя М.Грушвіцкага.

На сцэне «Славянскага базару» Валерыя выступала ў складзе ансамбля нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г. Мулявіна - «Заранак», створанага па ўказе Прэзідэнта РБ, пры дзяржаўным вакальна-інструментальным ансамблі «Песняры». У дзіцячым вакальным ансамблі Лера выступае з 2017 года. Мастацкі кіраўнік цэнтра заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Святлана Стацэнка дапамагае не толькі раскрыць талент сваіх выхаванцаў, але і дае магчымасць выступаць на галоўных канцэртных пляцоўках краіны. У гэтым годзе шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак з ансамбля выступяць на адборы Еўрабачання. А маленькая Лерачка марыла трапіць на «Славянскі базар», і вось у гэтым годзе яна на сцэне, ды яшчэ і з легендарным ансамблем «Песняры».

Маленькая мара спраўдзілася! Пашчасціла не проста патрапіць на «Славянскі базар» у Віцебску, але яшчэ і выступіць на адной сцэне з легендарным ансамблем «Песняры».

- Столькі радасных перажыванняў, такая прыгожая сцэна, - кажа Лерачка.- За кулісамі шмат зорак. Прыемнай радасцю была сустрэча з акцёрам любімага серыяла «Татавы дочкі» Аляксандрам Алешка, які быў вядучым гала-канцэрта. Любімы акцёр не толькі пагадзіўся сфатаграфавацца на памяць, але і пажадаў Валерыі поспехаў і творчых перамог!

Вольга Дземянкавец.
Фота Ганны Янчэўскай

32 разоў (а)