Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

22.07.2019 12:22

Нам-95: у ліпені 1924 года быў утвораны Чэрвеньскі раён

Нам-95: у ліпені 1924 года быў утвораны Чэрвеньскі раён

17 ліпеня 1924 года другая сесія Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР вырашыла ліквідаваць існуючы адміністрацыйны падзел рэспублікі на губерні, паветы, воласці. Тэрыторыю падзялілі па-новаму: на акругі, раёны і сельсаветы.

Тэрыторыю былога Ігуменскага павета падзялілі на пяць частак. Такім чынам з'явіліся Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Пухавіцкі, Уздзенскі і Смілавіцкі раёны.

Чэрвень стаў цэнтрам аднайменнага раёна і ўвайшоў у склад Мінскай акругі, а ў 1938 годзе ў склад Мінскай вобласці.

Першым старшынёй Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта быў Фёдар Кірылавіч Жук.

Канчаткова сучасная тэрыторыя раёна сфармавалася толькі ў студзені 1960 года. Тады ў яе ўключылі мястэчка Смілавічы і некалькі навакольных вёсак.

Са снежня 1962-га па студзень 1965-га гадоў Бярэзінскі раён уваходзіў у склад Чэрвенскага.

Ірына Вабішчэвіч

41 разоў (а)