Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

14.08.2019 16:58

Восем жыхароў Чэрвеньскага раёна сталі сёлета ахвярамі Інтэрнэт-злодзеяў

Восем жыхароў Чэрвеньскага раёна сталі сёлета ахвярамі Інтэрнэт-злодзеяў

У жніўні з заявамі аб крадзяжы грошай з банкаўскіх плацежных картак у міліцыю звярнуліся дзве жыхаркі Чэрвеня. Адна з іх недалічылася амаль 300 тысяч беларускіх рублёў, другая - 125 тысяч.

У абодвух выпадках інтэрнэт-злодзеі дзейнічалі па аднолькавай схеме - ўзломвалі старонкі карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Вконтакте» і падчас перапіскі ад іх імя пад выглядам просьбы аб грашовай дапамозе атрымлівалі дадзеныя банкаўскіх рэквізітаў плацежных картак пацярпелых.

Усяго з пачатку года па заявах жыхароў Чэрвеньскага раёна распачата 8 крымінальных спраў па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі». Мінімум, што пагражае інтэрнэт-злодзеям за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі - штраф, максімум - пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Ігар Адамовіч

3 разоў (а)