Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

16.08.2019 13:17

Як выбраць заплечнік?

Як выбраць заплечнік?

Хутка скончацца лета, а разам з ім і летнія вакацыі. Які заплечнік выбраць дзіцяці, як у ім раскласці рэчы? Давайце разбярэмся!

Пры выбары заплечніка трэба звярнуць увагу на яго памеры і вагу – гэта важна для захавання правільнай паставы дзіцяці. У пачатковай школе заплечнік не павінен важыць больш за 700 грам, а ў старэйшых класах – ня больш кілаграма. Заплечнік павінен мець формаўстойлівую спінку для раўнамернага размеркавання вагі. Матэрыял, з якога зроблены заплечнік, мусіць быць легкім, трывалым і непрамакальным. Пажадана, каб заплечнік быў са святлоадбівальнымі элементамі – так дзіця будзе лепш бачна ў цемны час. Звярніце ўвагу і на шлейкі, яны павінны быць шырокія (ня менш за 40 мм) і лёгка рэгулявацца. Памеры заплечніка павінны падбірацца пад дзіця індывідуальна. Не набываце заплечнік “на выраст”. Яго шырыня павінна быць ня больш шырыні плячэй дзіцяці.

Што тычацца вагі сабранага заплечніка, то яна мусіць быць ня больш як 10 % ад вагі школьніка. Размяркоўваць рэчы трэба такім чынам, каб цяжэйшыя (падручнікі) былі бліжэй да спінкі заплечніка, а лягчэйшыя (сшыткі, асадкі, алоўкі і г.д.) – далей.

14 разоў (а)