Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

19.08.2019 12:41

Пытанні ландшафтнага дызайну на прысядзібных участках абмеркавалі ў аматарскім клубе «Журавінка» пры Чэрвенскай бібліятэцы

Пытанні ландшафтнага дызайну на прысядзібных участках абмеркавалі ў аматарскім клубе «Журавінка» пры Чэрвенскай бібліятэцы

Адбылося пасяджэнне на прысядзібным участку ветэрана працы Наталлі Жданок. Не першы год ён радуе сваёй прыгажосцю і яго гаспадыню, і яе сям'ю, і проста мінакоў. На ўчастку – велізарная разнастайнасць раслін, як драўняных, куставых парод, так і кветкавых. І вырошчвае яна іх з веданнем справы: у мінулым — Наталля Мікалаеўна працавала ў Чэрвеньскім лясгасе інжынерам па лясных культурах, ляснічым, і ўжо на пенсіі – начальнікам гадавальніка.

Аб раслінах яна ведае шмат. Таму пагадзілася расказаць членам клуба, як лепш распланаваць ўчастак, на якіх глебах якія расліны пасадзіць, як даглядаць за імі.

Жанчыны, якія збіраюцца ў клубе, маюць свае двары, прысядзібныя ўчасткі, дачы і жыва цікавіліся тым, як зрабіць іх утульнымі і прыгожымі, якія расліны больш падыходзяць для азелянення, як зрабіць прысядзібны ўчастак прывабным для навакольных.

Наталля Мікалаеўна - чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна з задавальненнем наведвае і клуб «Суразмоўца» ў Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па яе ініцыятыве ў мінулым годзе там адкрылі яшчэ адзін аматарскі клуб «Агароднік і садоўнік», якім яна кіруе на правах валанцёра.

Таццяна Марцьянава. Фота Галіны Гамеза

16 разоў (а)