Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

19.08.2019 12:41

Чэрвеньскае ЖКГ: калі ў вас на могілках у агароджы ёсць вольнае месца

Чэрвеньскае ЖКГ: калі ў вас на могілках у агароджы ёсць вольнае месца

На Чэрвеньскім гарадскім і на могілках у г. п. Смілавічы ёсць шмат пахаванняў, дзе ўсталяваныя агароджы, у якіх маюцца свабодныя для пахавання месцы, захопленыя самавольна.

Як паведаміла наглядчык могілак Ірына Макарэвіч, самавольнае ўсталяванне агароджы без пахавання з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем: арт. 23.39, п.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (самаўпраўства). Таму тым, хто жадае пакінуць за сабой права мець вольныя месцы ў агароджы, неабходна іх зарэзерваваць (забраніраваць) у Чэрвеньскім ЖКГ, напісаўшы заяву ў каб. №15, дом 31 (будынак гасцініцы) па вул.Луначарскага ў г.Чэрвень з наступнай аплатай.

У адваротным выпадку УП «Чэрвеньскага ЖКГ» мае права на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» ад 12.11.2001 г і ў новай яго рэдакцыі ад 08.01.2015 года №237-3 арт. №20 дэмантаваць агароджу па заканчэнні 3-х месячнага тэрміну пасля апублікавання аб гэтым афіцыйнага паведамлення ў газеце «Раённы весник» (апублікавана 17 жніўня 2019 года).

Таццяна Марцьянава

15 разоў (а)