Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

11.09.2019 17:00

У аграгарадку «Раванічы» Чэрвеньскага раёна рыхтуюцца да раённых «Дажынак»

У аграгарадку «Раванічы» Чэрвеньскага раёна рыхтуюцца да раённых «Дажынак»

Аграгарадок «Раванічы» актыўна рыхтуецца да раённых «Дажынак». Свята заканчэння ўборачных работ пройдзе тут 21 верасня.

Шмат што ўжо зроблена. Вёска прыкметна папрыгажэла. Пафарбаваны платы ўздоўж цэнтральных вуліц, у многіх месцах агароджы заменены і адрамантаваны. Прыведзены ў парадак унікальны парк. Выкладзена новая тратуарная дарожка ля сельскага Дома культуры. Ход работ па падрыхтоўцы свята праверыў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў ў пачатку тыдня.

Разам з намеснікамі і кіраўнікамі раённых арганізацый, чые аб'екты знаходзяцца на тэрыторыі аграгарадка, ён агледзеў будынка сельвыканкама (тут замянілі дах, ідзе рамонт ганка).

Сканчаюцца працы на адміністрацыйным будынку ААТ «Раванічы».

На фоне рамантуемых будынкаў вылучаецца будынак комплекснага пункта камбіната бытавога абслугоўвання. Фасад абтынкаваны і выфарбаваны ў ярка жоўтую фарбу. Унутры таксама зроблены добры рамонт. Ёсць памяшканнi цырульняў, рытуальных паслуг. У продажы разнастайны асартымент пасцельнай бялізны, трыкатажу, шкарпэткава-панчошных вырабаў. Паслугі камбіната бытавога абслугоўвання запатрабаваны на вёсцы. Лішнія метры КБО здае прадпрымальнікам. Пад дахам комплекснага пункта працуе дзве крамы. Прадпрымальнікі таксама прымалі ўдзел у рамонце будынка і добраўпарадкаванні тэрыторыі. З іх дапамогай была набыта і выкладзеная тратуарная плітка каля будынку.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

8 разоў (а)