Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

11.09.2019 17:00

У Чэрвеньскім раёне дэпазіт на сямейны капітал за пяцігодку аформілі 310 сем'яў

У Чэрвеньскім раёне дэпазіт на сямейны капітал за пяцігодку аформілі 310 сем'яў

У Беларусі ў гэтым годзе заканчваецца праграма сямейнага капіталу. Прынятая яна ў 2015 годзе, разлічана на пяць гадоў.  З улікам пятнаццатага года, заканчваецца яна ў дзевятнаццатым.

Праграма сямейнага капіталу прадугледжвае, што пры з'яўленні трэцяга і наступных дзяцей сям'і перакладаецца 10 тысяч долараў на спецыяльны рахунак. Асноўнымі ўмовамі прадастаўлення грашовых сродкаў з'яўляюцца:

-нараджэнне, ўсынаўленне трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года ўключна;

-выхаванне ў сям'і не менш траіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

-грамадзянства Рэспублікі Беларусь аднаго з бацькоў;

-пастаяннае пражыванне грамадзян, а таксама дзяцей, якія ўлічваюцца ў складзе сям'і, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сямейны капітал прызначаецца толькі адзін раз. Для прызначэння яго грамадзяніну, які мае права на фінансавую дзяржпадтрымку, неабходна асабіста або праз свайго прадстаўніка звярнуцца ў сектар адміністрацыйных працэдур «Адно акно».

Грашовыя сродкі сямейнага капіталу можна выдаткаваць, калі дзіцяці, на якога аформлены дэпазіт, споўніцца 18 гадоў - на паляпшэнне жыллёвых умоў, аплату адукацыі або лячэння. Грошы не выдаюцца на рукі, а захоўваюцца на спецыяльным дэпазіце ў Беларусбанку. Працэнты, якія налічваюць на ўклад, устанаўлівае Міністэрства фінансаў.

Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва ў Чэрвеньскім раёне за час дзеяння праграмы па стане на 1 верасня 2019 года аформілі дэпазіт сямейнага капіталу 310 сем'яў.

Галіна Гамеза

5 разоў (а)