Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

02.10.2019 16:23

Дзяніс Галавенчык з Чэрвеня стаў фіналістам у фестывалі валанцёрскіх ініцыятыў Мінскай вобласці

Дзяніс Галавенчык з Чэрвеня стаў фіналістам у фестывалі валанцёрскіх ініцыятыў Мінскай вобласці

Фестываль валанцёрскіх ініцыятыў «Актыўнае даўгалецце - ключ да здаровага жыцця» адбыўся 1 кастрычніка 2019 года ў г.Жодзіна. У ім бралі ўдзел аддзяленні забеспячэння знаходжання пажылых людзей цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці.

Валанцёрскую групу «Рука дапамогі» Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўляў ансамбль «Ігуменскі настрой», кіраўнік Дзяніс Галавенчык.

Напярэдадні фестывалю на конкурс «Святло міласэрнасці» аддзяленнем забеспячэння знаходжання для пажылых людзей быў прадстаўлены матэрыял аб сумеснай працы вышэйназванага аддзялення, аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў з Беларускай праваслаўнай царквой.

Па выніках гэтага конкурсу спецыяліст па сацыяльнай рабоце Чэрвеньскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзяніс Галавенчык прызнаны лепшым валанцёрам. Яму ўручаны Дыплом фіналіста конкурсу «Святло міласэрнасці».

Матэрыял аб добраахвотніцкай дзейнасці Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыме ўдзел у рэспубліканскім конкурсе валанцёрскіх ініцыятыў.

Таццяна Марцьянава. Фота Аксаны Бурлуцкай

61 разоў (а)