Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

30.10.2019 17:20

«Камінары» пераадольвае межы: чэрвеньскі каратыст выйграў турнір ва Украіне

«Камінары» пераадольвае межы: чэрвеньскі каратыст выйграў турнір ва Украіне

Двое выхаванцаў трэнера Івана САСУНКЕВІЧА, якія займаюцца ў чэрвеньскім філіяле клуба сетакан каратэ-да «Камiнары», удзельнічалі ў Кубку Украіны па класічным і кантактным каратэ JKA. Арцём ПУЗАНКОЎ стаў пераможцам у дысцыпліне карта ў сваёй узроставай групе.

Усяго з клуба «Камiнары» ва ўкраінскі Луцк ездзілі пад кіраўніцтвам трэнера Івана САСУНКЕВIЧА дзевяць рабят, у тым ліку Мацвей Аношка і Арцём Пузанкоў з Чэрвеня.

Бітвы на татамі праходзілі ў дзвюх дысцыплінах - ката і кумітэ. У скарбонку клуба здабыта шэсць медалёў: дзве за 1 месца ў ката, дзве за 2 месца ў кумітэ, адна за 2 месца ў ката і адна за 3 месца ў кумітэ.

Арцём Пузанкоў заняў першае месца ў раздзеле ката ва узроставай групе 9 гадоў. Для яго гэта былі першыя спаборніцтвы такога высокага ўзроўню. Медаль вышэйшай пробы - таксама першая ў біяграфіі юнага каратыста.

- На спаборніцтвах я стараўся рабіць тое, чаму мяне вучыць сэнсэй, - распавёў Арцём. - Ён вучыць быць упэўненым у сабе, мэтанакіраваным і правільна выконваць рухі. Я набраўся вопыту, які дапаможа ў будучыні прыйсці да новых дасягненняў.

Шмат незабыўных уражанняў у хлопцаў засталося і ад самой паездкі. Вось што распавёў Мацвей Аношка:

- Наш трэнер арганізаваў экскурсію па горадзе, у якім мы спаборнічалі. Мы пабывалі ў сутарэннях гісторыка-культурнага запаведніка «Стары Луцк». На беразе ракі Стыр агледзелі дом архітэктара, там вельмі шмат вялікіх і маленькіх скульптур. Я знайшоў новых сяброў, шмат даведаўся пра каратэ і зрабіў выснову, што каратэ - гэта вельмі вялікая праца.

Бацькі Арцёма і Мацвея дзякуюць трэнеру за ўважлівае стаўленне да дзяцей і добрую выхаваўчую працу. Клуб каратэ-до «Камiнары» стаў для рабят другой сям'ёй, дзе ўсе - сябры, браты і таварышы, заўсёды гатовыя дапамагчы адзін аднаму.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Івана САСУНКЕВІЧА

17 разоў (а)