Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

05.11.2019 18:41

Вучні Чэрвенскай СШ №3: мы цікава і з карысцю адпачываем

Вучні Чэрвенскай СШ №3: мы цікава і з карысцю адпачываем

У школах раёна падчас восеньскіх канікул працуюць дзіцячыя аздараўленчыя пляцоўкі. Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама, іх пяць: у чэрвеньскі гарадскіх школах №3 і №4, у Раваніцкай, Хутарской сярэдніх школах і ў Смілавічскай СШ №1.

Чым жа займаюцца хлопцы? Вельмі цікава прайшла іх сустрэча з галоўным санітарным урачом раёна Аляксандрам Бутэнка. Размова ішла аб прастудных захворваннях, спосабах абароны ад іх, гігіене і санітарыі.

Шмат часу надаецца гульняў на свежым паветры. Гэта і восеньская прагулка «Рыжая восень», і спартовае свята «Спорт, здароўе, прыгажосць!». У творчай майстэрні «Восень-майстрыха» хлопцы прадэманстравалі свой талент вырабу розных вырабаў з прыроднага матэрыялу. Вось дзе можна было разгуляцца дзіцячай фантазіі! Цікавыя заняткі па рэфлексіі правяла з хлопцамі псіхолаг Юлія Ярашэвіч. Вядома ж хлопцы «змагаюцца» у шахматы і ў шашкі, удзельнічаюць у забаўляльных гульнях.

Усё гэта для іх рыхтуюць і арганізоўваюць: адказны за аздараўленне настаўнік пачатковых класаў Наталля Турчынава і настаўнік пачатковых класаў Таццяна Шуканава.

Для рабят арганізавана таксама трохразовае харчаванне.

Наперадзе - яшчэ некалькі дзён адпачынку. Рабят чакае яшчэ шмат цікавых спраў і забаў.

Таццяна Марцьянава. Фота Наталлі Турчынавай і Таццяны Шуканавай

2 разоў (а)