Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

06.11.2019 16:42

Асінхрон, трэніроўкі і «Абаранкі»: як чэрвеньскія інтэлектуалы праводзяць восеньскія канікулы

Асінхрон, трэніроўкі і «Абаранкі»: як чэрвеньскія інтэлектуалы праводзяць восеньскія канікулы

Чым заняцца, калі ў школу ісці не трэба, урокі не задавалі і будзільнік па раніцах адключаны? Вядома, гуляць! Што і робяць з вялікім задавальненнем падчас канікулаў юныя інтэлектуалы, наведваючы трэніроўкі і удзельнічаючы ў розных турнірах.

Кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч распавяла, што ва ўсіх школах, дзе ёсць адпаведныя гурткі - у гімназіі, СШ №4, абедзвюх смілавіцкай і Запольскай школе, - праведзены Міжнародны асінхронны турнір «Залатая восень».

Асінхронны - гэта калі адны і тыя ж пытанні турніру гуляюцца па ўсім свеце, але ў розны час, напрыклад, на працягу месяца. Вынікі зводзяцца ў адну табліцу і вызначаецца пераможца.

Для пяцікласнікаў клуба правялі гульню «Я ведаю», якая стала вельмі папулярнай пасля перамог Пашы Барбук і Насці Дзегцяровай на аднайменным рэспубліканскім тэлешоў. Самым эрудыяваным прызнаны Стас Хмяльніцкі.

Заўтра каманда Червеня едзе на турнір «Восень-2019» у Нацыянальны палац мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мiнск.

А з восьмага па дзясятае лістапада каманду «Паддоная лодка» чакае любімы ўсімі інтэлектуаламі Беларусі «Кубак Абаранак» ў Баранавічах. Магчыма, іх зноў здымуць тэлерэпарцёры. Як вы бачыце на здымку, нашым знаўцам да гэтага не прывыкаць!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Данііла Табалевіча

5 разоў (а)