Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

13.08.2019 17:46

Лукашэнка мае намер правесці нараду з праваахоўным блокам

Лукашэнка мае намер правесці нараду з праваахоўным блокам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі работы Следчага камітэта ў гэтым годзе, расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. "Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае - шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы ведзяце, у тым ліку якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы прайшлі праз суд ужо - вашы заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта непасрэдна мяне павінна датычыцца, таму што Прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны. "У бліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па злабадзённых пытаннях", - сказаў ён. Падставай для нарады сталі вынікі расследавання шэрага крымінальных спраў. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, прывёў у прыклад справу адносна галоўнага інжынера МЗКЦ.

"Вы вялі следчыя дзеянні больш за чатыры гады і так нічога ў судзе не даказалі. Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар - розніца зразумелая) і трымаць у чатырох сцянах чатыры гады? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта нядобра. Мы да людзей павінны адносіцца па-чалавечы".

Як расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам, на нарадзе з праваахоўным блокам плануецца разгледзець шэраг крымінальных спраў, пры расследаванні якіх закраналіся парвы і законныя інтарэсы грамадзян. Што датычыцца крымінальнай справы адносна галоўнага інжынера МЗКЦ, Іван Наскевіч адзначыў, што следства сваю версію яго вінаватасці выклала ў даведцы аб доказах, пракуратура пагадзілася з пазіцыяй следчых і накіравала справу ў суд. Ён у сваю чаргу апраўдаў абвінавачанага.

"Гэта рабочая сітуацыя. Мы жывём у прававой дзяржаве, дзе суд незалежны ад іншых праваахоўных органаў. Следства і абвінавачанне палічыла, што віна даказана, суд палічыў, што доказаў недастаткова", - адзначыў Іван Наскевіч. Ён дадаў, што пракуратура апратэставала апраўдацельны прыгавор, у бліжэйшы час пачнецца апеляцыйны разгляд гэтай крымінальнай справы.

7 разоў (а)