Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

04.09.2019 12:16

Ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка

Ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка

Ліцэнзаванне асобных відаў эканамічнай дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 326 "Аб удасканаленні ліцэнзавання" ад 2 верасня 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.

Дакумент мае канцэптуальны характар і вызначае выкладзеную праз агульныя прынцыпы новую ідэалогію ліцэнзавання. У ліку асноўных у ім замацаваны пастулаты аб ліцэнзаванні відаў дзейнасці толькі ў мэтах выключэння прычынення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам; устанаўленні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў з улікам іх разумнасці, адпаведнасці і эканамічнай абгрунтаванасці; недапушчальнасці прыпынення і спынення дзеяння ліцэнзіі за нязначныя парушэнні і фармальныя праступкі.

З улікам гэтых прынцыпаў у Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці ўносіцца шэраг змяненняў. Так, з 1 кастрычніка адмяняецца ліцэнзаванне эканамічнай дзейнасці, звязанай з кантролем за радыеактыўным забруджваннем, аховай арганізацыямі сваіх работнікаў і маёмасці, гандлем сродкамі проціпажарнай абароны, дыягностыкай, прафілактыкай захворванняў і лячэннем жывёл.

Змяняецца парадак прыпынення і спынення дзеяння ліцэнзій у сувязі з парушэннем ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў. Прадугледжваецца права ліцэнзуючага органа пры дапушчэнні ліцэнзіятам парушэнняў выносіць прадпісанне аб іх устараненні. Што датычыцца грубых парушэнняў, то будуць прымацца рашэнні аб прыпыненні дзейнасці суб'екта гаспадарання да ўстаранення гэтых парушэнняў. Падставай для прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння ліцэнзіі можа быць паўторнае парушэнне або неўстараненне выяўленага раней.

Істотна змякчаюцца ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы пры ажыццяўленні медыцынскай дзейнасці. У прыватнасці, зніжаюцца патрабаванні да стажу медыцынскіх работнікаў, выключаецца неабходнасць наяўнасці ў штаце недзяржаўных арганізацый аховы здароўя ўрачоў толькі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці прыводзіцца ў адпаведнасць з дэкрэтам ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Такім чынам выключаюцца патрабаванні аб ліцэнзаванні нерэгулярных аўтамабільных перавозак, аказання псіхалагічнай дапамогі, бытавых паслуг (у тым ліку спа-паслуг, вырабу і рамонту ювелірных вырабаў).

Указам ствараецца электронны рэестр ліцэнзій, які кансалідуе ўсе звесткі аб выдадзеных (у тым ліку спыніўшых дзеянне) ліцэнзіях на адным рэсурсе, забяспечыўшы тым самым даступнасць інфармацыі для суб'ектаў гаспадарання і кантралюючых (наглядных) органаў. З 1 ліпеня 2020 года пацвярджэнне наяўнасці ліцэнзіі можа ажыццяўляцца шляхам звароту да Адзінага рэестра ліцэнзій, што дасць магчымасць выключыць неабходнасць выдачы ліцэнзій у папяровым выглядзе, вырабу дублікатаў, копій ліцэнзій.

У Мінэканомікі адзначылі, што ў бліжэйшай перспектыве новая ідэалогія ліцэнзавання знойдзе сваё адлюстраванне ў законе аб ліцэнзаванні. Распрацоўка дакумента будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем прадстаўнікоў дзелавых і навуковых колаў на аснове вывучэння лепшых сусветных практык у разглядаемай сферы дзейнасці. Плануецца прадугледзець выключэнне празмерных і эканамічна неабгрунтаваных патрабаванняў і ўмоў, прад'яўляемых да саіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў; перагляд пераліку грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні; максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе ўзаемадзеяння ліцэнзуючых органаў з саіскальнікамі ліцэнзій і ліцэнзіятамі.

15 разоў (а)