Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

Старшыня Савета дэпутатаў

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады Чэрвеньскага раёна, юрыдычнай асобай і асноўным звяном мясцовага самакіравання, які забяспечвае на сваёй тэрыторыі узгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў – Лойка Мікалай Канстанцінавіч, тэл. 8(01714) 26-053

Паўнамоцтвы старшыні раённага Савета:

  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
  • прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага Савета;
  • узначальвае прэзідыум Савета;
  • дакладвае Савету аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год, справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі;
  • накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
  • склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэння, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
  • уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;
  • падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
  • забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і пры неабходнасці ўносіць прапановы па зваротах грамадзян на разгляд сесіі Савета;
  • прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
  • вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.

Галоўны спецыяліст – Паўловіч Марына Барысаўна, тэл: 2-23-20.

137 разоў (а) Апошняя змена: 25.08.2018