Член Савета Рэспублікі
Жалязнова Ніна Вікенцьеўна
Нарадзілася 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Слаўкава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграномія.
Працоўную дзейнасць пачала рабочай эксперыментальнай базы «Ганусава» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працавала аграномам-семеноводом па бульбе эксперыментальнай базы «Новыя Зялёнкі», інжынерам-гiдратэхнiкам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі калгаса імя Калініна Чэрвеньскага раёна, кіраўніком навучальнай гаспадаркай і майстрам вытворчага навучання Смілавіцкага ПТВ № 208, галоўным аграномам СВК «Палессе», старшынёй сельскагаспадарчага кааператыва «Палессе-Агра» Любанскага раёна, дырэктарам аздараўленчага цэнтра «Сасновая» ПУП «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.
Дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.
Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі».
Адрас і службовы тэлефон:
222215, Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, аг. Слабада,
вул. Цэнтральная, 7,
8-01776-4-46-17
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Атрошчанка Пётр Аляксеевіч
Акруга: Бярэзінскі № 61
Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Нарадзіўся 9 красавіка 1962 года ў пас. Змагар Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Інжынер шляхоў паведамлення па эксплуатацыі жалезных дарог»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканаміст-менеджэр».
Працаваў дзяжурным на чыгуначнай станцыі Маладзечна. Служыў у органах ваенных паведамленняў Узброеных Сіл. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, быў намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці.
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе».
Жанаты, мае дачку і сына.