Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Вторник, 12 сентября 2017 года, 9:50

Сяўбу пачалі з пшаніцы

Источник  Соб. Инф.
Сяўбу пачалі з пшаніцы

У няпростых умовах надвор’я разгортваецца ў гаспадарках сёлетняя сяўба азімых зерневых культур. Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі яе ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”.

 164 гектары пшаніцы на палетку ля вёскі Дамавіцк паспелі пасеяць да зацяжных дажджоў, – распавёў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Бабіновіч. – Як толькі распагодзілася і глеба крыху падсохла, механізатар Аляксандр Бандарык (на здымку)зноў вывеў у поле свой трактар “МТЗ-3022” з камбінаваным  глебаапрацоўчым пасяўным агрэгатам “Бярэсце”.

Азімы зерневы клін у “Натальеўску” – самы вялікі сярод гаспадарак раёна – 1200 гектараў. З іх 600 гектараў зойме пшаніца, 350 – трыцікале, 250 – жыта.

Як адзначыў Сяргей Бабіновіч, правесці восеньскую пасяўную тут разлічваюць за 20 дзён.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Прочитано 51 раз (а)