Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 5-22-86

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Вторник, 10 октября 2017 года, 12:12

Дзе клопат, там — парадак

Источник  Соб. Инф.
Дзе клопат, там — парадак

Рэалізацыя плана мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў Чэрвеньшчыны на 2017 год абмеркавана на выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Першым пунктам наведвання было Натальеўскае возера. Намеснік дырэктара Чэрвеньскага камунгаса па ідэалагічнай рабоце Алег Шахновіч распавёў дэпутатам і запрошаным, што зроблена для добраўпарадкавання зоны адпачынку. У прыватнасці, тут устаноўлены альтанкі, кабіны для пераапранання, абсталяваны кантэйнерная пляцоўка і стаянка для аўтамашын. Уезд на тэрыторыю пляжа абмежаваны шлагбаўмам. Рабочыя камунгаса штодня прыбіраюць у зоне адпачынку смецце. Паводле слоў Алега Шахновіча, на наступны год плануецца ўстанавіць у прыбярэжнай зоне возера дадатковыя альтанкі, а таксама зрабіць дзіцячую пясочніцу.

10 10 2017 15

Свой погляд на добраўпарадкаванне зоны адпачынку выказаў дэпутат раённага Савета дэпутатаў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Лойка. Ён, у прыватнасці, закрануў праблему прыбіральні на возеры, пра якую раней неаднаразова пісаў “Раённы веснік”. На думку дэпутата, яе варта пабудаваць з цэглы і размясціць бліжэй да пляжа (санітарныя нормы гэта дазваляюць).
Таксама Мікалай Лойка лічыць, што зона адпачынку, якая фактычна мае статус гарадскога пляжа, павінна выглядаць больш прывабна. Зразумела, для далейшага яе добраўпарадкавання патрэбны грошы. Таму дэпутат прапанаваў знайсці ў раёне магчымасць для фінансавання камунгаса ў гэтым накірунку.
Тэма барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага абмяркоўвалася падчас пераезду ўдзельнікаў сесіі ў вёску Вайнілава праз Астравы і Захароўку.
Як распавяла старшыня Чэрвеньскага сельвыканкама Наталля Свірыдовіч, на тутэйшых землях у бытнасць калгаса “Перамога” актыўна займаліся вырошчваннем гэтай культуры, якая памылкова лічылася кармавой. Жывёла есці баршчэўнік не стала, а негатыўныя наступствы яго распаўсюджвання адчувальныя і дагэтуль.
На працягу 2015-2016 гадоў папуляцыю баршчэўніку ў лясным фондзе, уздоўж дарогі і ў населеных пунктах знішчалі хімічным шляхам, выкарыстоўчаючы прэпарат “Тэрсан” (летась на яго набыццё ў цэлым па раёну было выдаткавана 5 тысяч рублёў бюджэтных грошай). Вынікі дэпутатам і запрошаным на сесію прадэманстравалі на прыкладзе былога ачагу баршчэўніку на ўскрайку вёскі Вайнілава. Пасля прымянення тут “Тэрсану” мясцовая гаспадарка, ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”, заарала апрацаваны ўчастак. Як зазначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў, цяпер гэтую зямлю неабходна засяваць, каб папярэдзіць паўторны рост баршчэўніку.

10 10 2017 16

У аграгарадку Чарнаградзь удзельнікі выязной сесіі азнаёміліся з уцягненнем у гаспадарчы абарот былога будынку сталовай мясцовай гаспадаркі, які не выкарыстоўваўся. Тры гады таму яго набыло праз аўкцыён ТАА “ІмаСтар Компані” і пасля рэканструкцыі наладзіла тут вытворчасць кавы розных гатункаў. Прадэгуставаўшы духмяны напой, дэпутаты параілі дырэктару прадпрыемства Аляксандру Жадану арганізаваць рознічны гандаль сваёй прадукцыяй у раёне, паколькі пакуль што кава рэалізоўваецца пераважна ў кафэ і рэстараны сталіцы.
Падчас знаходжання на тэрыторыі ТАА “ІмаСтар Компані”, старшыня Валевачоўскага сельвыканкама Алена Чыканоўская распавяла цікавую гісторыю. Пасля адкрыцця вытворчасці некаторыя маладыя мамы пачалі скардзіцца на пах пры абсмажванні кавы, які нібыта перашкаджае ім гуляць з дзецьмі. Кіраўніцтва прадпрыемства адрэагавала хутка, набыўшы абсталяванне для стварэння ў вёсцы дзіцячай пляцоўкі.
Працяг абмеркавання тэмы добраўпарадкавання адбыўся ў вёсцы Грабёнка, якая з’яўляецца цэнтральнай сядзібай сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон”. У гаспадарцы шмат зроблена для таго, каб прыстойна і прывабна выглядалі вытворчыя аб’екты. Узорны парадак на машынным двары нават у разгар палявых работ, кветнікі на малочнатаварнай ферме, з густам размаляваны фасад склада для захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў – усё сведчыць аб тым, што добраўпарадкаваннем тут займаюцца не для паказухі, а сістэмна і мэтанакіравана.
Гэта адзначыў і дэпутат Мікалай Лойка. Яму, як галоўнаму санітарнаму ўрачу раёна, прыемна мець стасункі з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства, паколькі заўваг па санітарнаму стану тэрыторыі і аб’ектаў тут няшмат. А, калі яны і з’яўляюцца, то ўхіляюцца аператыўна.
Як падкрэсліла старшыня Валевачоўскага сельвыканкама Алена Чыканоўская, дырэктар СВФ “Аграбуд” Арцём Анціфееў заўсёды працуе ў адной звязцы з мясцовай уладай. Да прыкладу, сёлетняе добраўпарадкаванне вёскі Згурск, якую таксама наведалі ўдзельнікі сесіі, адбывалася пры самым актыўным удзеле гаспадаркі. Тут знеслі тры старыя закінутыя дамы, высеклі кусты і зааралі ўчастак за будынкам магазіна.

10 10 2017 17

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік на плянарным пасяджэнні сесіі

На пленарным пасяджэнні сесіі з інфармацыяй аб рэалізацыі плана мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў Чэрвеньшчыны на 2017 год выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў. Ён, у прыватнасці, распавёў, што ў Чэрвені і Смілавічах адрамантавана 2,74 кіламетра тратуараў і пад’язных дарог. У населеных пунктах раёна знесены 51 стары закінуты будынак. Высаджана 1517 дрэў і кустоў у Чэрвені, вёсцы Шасціснопы і аграгарадку Любішына. Уключана ў гаспадарчы абарот 259,2 гектара зямель сельскагаспадарчага прызначэння, якія не выкарыстоўваліся або неэфектыўна выкарыстоўваліся.
Аўтадарожныя арганізацыі ачышчалі ад смецця абочыны дарог, рамантавалі аўтобусныя прыпынкі, высякалі сухія дрэвы, якія ўплывалі на бяспеку руху.
Чэрвеньскі лясгас праводзіў высечкі догляду і санітарныя высечкі, у тым ліку на тэрыторыях, прылеглых да пляцовак ўздоўж аўтамабільных дарог, дачных кааператываў і іншых тэрыторый, ліквідоўваў стыхійныя звалкі смецця ў лясным фондзе, устанаўліваў аншлагі і плакаты на супрацьпажарную і прыродаахоўную тэматыку, праводзіў работы па пасадцы лесу, уборцы ветравальна-бураломнай драўніны пасля ўраганаў мінулага і гэтага года.
Сельскія выканаўчыя камітэты ўключылі ў гаспадарчы абарот 21,4 гектара закінутых участкаў, праводзілі работы па зносу старых і ўстаноўцы новых платоў, ліквідацыі 226 несанкцыянаваных звалак бытавых адходаў.
Чэрвеньская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў падчас акцыі “Чысты вадаём” прывяла ў парадак прыбярэжныя палосы сажалак у вёсках Хваеншчына і Карпілаўка.

10 10 2017 18

На машынным двары СВФ “Аграбуд”

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама, за 41 населеным пунктам замацаваны 37 арганізацый і ўстаноў раёна. У іх наладжаны работы па навядзенню парадку.
Разам з тым, як зазначыў Валянцін Пузанкоў, у ААТ “Запольскае” (вёскі Шасціснопы і Кулікі), ААТ “10 з’езд Саветаў” (вёска Клінок) і КСУП “Ганута-агра” (вёска Хутар) не завершана раскарчоўка садоў нізкага банітэту, што не дазваляе ўцягнуць у гаспадарчы абарот 16 гектараў патэнцыйна ўрадлівых зямель, якія не выкарыстоўваюцца.
Таксама падчас маніторынгу, праведзенага органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду, былі выяўлены выпадкі несвоечасовай ачысткі ад смецця кантэйнерных пляцовак на могілках (вёскі Верхлес, Дукоршчына, Хутар (Раваніцкага сельсавета), Дамавіцк, Калодзежы, Асінаўка).
У Чэрвені і населеных пунктах раёна не цалкам вырашана праблема па добраўпарадкаванню і ўтрыманню кантэйнерных пляцовак для бытавых адыходаў: на 40 працэнтах з іх адсутнічае цвёрдае пакрыццё, памеры пляцовак не адпавядаюць колькасці ўстаноўленых кантэйнераў…
У абмеркаванні інфармацыі Валянціна Пузанкова ўзялі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка і Жанна Чарнавец. Сесія прыняла рашэнне, накіраванае на ўдасканаленне працы па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Прочитано 72 раз (а)