Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Среда, 10 января 2018 года, 15:37

Іх прафесія — міласэрнасць

Іх прафесія — міласэрнасць

Урачыстае мерапрыемства да Дня сацыяльнага работніка адбылося ў мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Удзел у ім бралі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Алег Семянчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Калтовіч, ветэраны, работнікі сістэмы.

У прывітальным слове Алег Семянчук адзначыў:
— Міласэрныя, спагадлівыя, добразычлівыя адносіны да людзей – такія якасці ляжаць у аснове прафесіі сацыяльнага работніка. З шасці з паловай тысяч работнікаў сацыяльнай сферы Мінскай вобласці больш шасцісот працуе ў Чэрвеньскім раёне. Гэта добрасумленныя, самадданыя людзі, якія разумеюць значнасць клапатлівых дзеянняў аб састарэлых, адзінокіх, людзях з абмежаванымі магчымасцямі, асаблівасцямі псіхічнага развіцця. У раёне створана і паспяхова дзейнічае зладжаная структура па сацыяльнай абароне грамадзян. Граматна дзейнічае ўпраўленне, тэрытарыяльны Цэнтр з яго падраздзяленнямі, два дамы-інтэрнаты. Тут працуюць цудоўныя, нераўнадушныя людзі, якія ствараюць годныя ўмовы жыцця людзям, абдзеленным лёсам. Камітэт па працы Мінаблвыканкама ўдзячны работнікам, абраўшым клопат аб іншых, справай свайго жыцця.
Алег Аляксеевіч уручыў Грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Людміле Курыленка, Граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама: Алене Калтовіч, Інэсе Семчанка, Галіне Зазека (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама); Галіне Гурэцкай (тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання); Людміле Бадэнка, Наталлі Барысёнак, Марыі Калеснік, Таццяне Паскробка, Ларысе Варанько, Уладзіміру Бабронку, Ларысе Шкор (дом-інтэрнат для дзяцей і маладых інвалідаў); Тамары Барысенка, Святлане Рунцо ( псіханеўралагічны дом-інтэрнат).

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прысутных вітала Валянціна Тарасік.
-Ёсць нейкая патаемная сувязь паміж цудоўнымі Навагоднімі святамі і прафесійным святам тых, хто дапамагае, клапоціцца аб абяздоленых і гаротных. Дзякуючы вам, яны атрымліваюць увагу, душэўную цеплыню і спагаду. У раёне жыве трыццаць пяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, больш за трыста адзінока пражываючых грамадзян – усім ім патрэбна штодзённая ўвага і дапамога. Часам работнікі сацыяльнай службы – адзіныя, хто наведвае, абагравае душэўнай цеплынёй састарэлых людзей. Без высокіх маральных якасцяў душы гэтую працу немагчыма здзяйсняць.

10 01 2018 7

Узнагароджаныя Падзякамі старшыні Чэрвеньскага райвыканкама падчас урачыстасці

Валянціна Браніславаўна ўручыла Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта: Вікторыі Лепеш (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне); Людміле Яблонскай, Максіму Русецкаму (тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання), Аксане Вікторчык, Анжэліцы Шасцель (псіханеўралагічны дом-інтэрнат).

10 01 2018 8

Удзячныя лісты старшыні райвыканкама таксама атрымалі: Таццяна Чэрнік і Людміла Касцевіч (дом-інтэрнат для дзяцей і маладых інвалідаў).

Віншаванні і падарункі ў дзень прафесійнага свята ад старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алены Гоман атрымалі сацыяльныя партнёры прафсаюзаў – кіраўнікі ўстаноў раёна гэтай галіны: Алена Калтовіч, Людміла Шаркова, Эла Барысава, Уладзімір Семіжон.

Шчырыя словы віншавання і павагі выказалі прысутныя былым кіраўнікам: Міхаілу Васільевічу Самцу, які ўзначальваў больш за пятнаццаць гадоў упраўленне па працы райвыканкама, а днямі адзначыў 70-ці гадовы юбілей; Івану Фёдаравічу Ладуцьку, ён доўгі час узначальваў раённы Цэнтр занятасці насельніцтва, мае шматлікія ўзнагароды і граматы, узнагароджаны медалём “За доблестный труд”; Галіне Фінскай, якая пачынала распрацоўваць у раёне сістэму сацыяльнай абароны грамадзян.

Радавалі вясёлымі песнямі і добрым настроем усіх прысутных: ансамбль “Ігуменскі настрой” тэрытарыяльнага Цэнтра абслугоўвання, артысты раённага Цэнтра культуры і адпачынку: Вера Капачова, Андрэй Хурсевіч, Надзея Чарніцкая, Марына Сіняўская, Міхаіл Няхай, маленькія артысты харэаграфічнага аддзялення Школы мастацтваў.

303 раз (а)