Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Вторник, 13 марта 2018 года, 16:21

На дыстанцыі — толькі мужчыны

Источник  Соб. Инф.
На дыстанцыі — толькі мужчыны

Лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, праведзены ў Чэрвені. Аматары здаровага ладу жыцця з прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў горада прабегліся па вуліцы Барыкіна да фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Першым перасек фінішную рысу прадстаўнік Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Вячаслаў Лаўрыновіч. Другое месца заняў Міхаіл Тарасік з раённага аддзела ўнутраных спраў, трэцяе – Андрэй Мажаеў з будаўнічага ліцэя.

13 03 2018 5

У дзясятку мацнейшых таксама ўвайшлі Уладзімір Мажароўскі і Аляксей Паповіч (РАУС), Павел Крайко і Аляксей Раманюк (будаўнічы ліцэй), Павел Клындзюк (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Артур Чэус (райваенкамат) і Сяргей Аўласенка (раённае аддзяленне Дэпартамента аховы).

13 03 2018 6

Усе яны атрымалі ў падарунак сертыфікаты на наведванне Чэрвеньскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу (спонсар – прадпрыемства “Нафтабітумны завод”, якое ўзначальвае Аляксандр Храмцоў). Такі ж сертыфікат уручаны жыхару Чэрвеня Генадзю Сычову. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, ён нароўні з усімі пераадолеў дыстанцыю кросу.

За актыўны ўдзел у кросе сертыфікатамі на наведванне музея “Прастора Хаіма Суціна” ў Смілавічах заахвочаны Павел Клындзюк і Аляксандр Храмцоў, а група вучняў СШ №4 атрымала футбольныя мячы.

Уручаючы ўзнагароды, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька ад імя ўсіх жанчын выказала словы павагі і захаплення мужчынамі, якія падтрымалі гэтую своеасаблівую акцыю, паказалі свае моц і волю ў няпростых умовах надвор’я.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Прочитано 173 раз (а)