Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Четверг, 09 августа 2018 года, 15:09

Чытачы цікавяцца: куды ў Чэрвені можна здаць вырашчаную прадукцую

Чытачы цікавяцца: куды ў Чэрвені можна здаць вырашчаную прадукцую

Дачныя ўчасткі альбо сядзібы ёсць сёння ў многіх. Некаторыя атрымліваць на сваіх сотках нядрэнны ўраджай і забяспечваюць сябе і дзяцей уласнай бульбай, агуркамі, памідорамі і іншай гароднінай. Часта гэтай прадукцыі хапае звыш таго, што могуць спажыць гаспадары. Яе можна і прадаваць, але нямногія гатовы стаяць на рынку, каб папоўніць свой сямейны бюджэт.

Гэты год аказаўся асабліва ўрадлівым на яблыкі, і многія, напэўна, здалі б лішкі дзяржаве, але не ведаюць, як гэта зрабіць і што для гэтага трэба. Таму тэлефануюць апошнім часам у рэдакцыю з гэтымі пытаннямі. Іх мы пераадрасавалі раённаму спажывецкаму таварыству. Вось што нам паведаміў яго старшыня Аляксандр Фомчанка:

— Сёння спажыўкааперацыя закупляе ў насельніцтва больш за 17 відаў сельгаспрадукцыі і сыравіны. З вясны і да зімы закупляем сельгаспрадукцыю, якую вяскоўцы вырошчваюць на ўласным агародзе, а таксама лекавую сыравіну і дары лесу — ягады, грыбы. Цяпер ідзе нарыхтоўка чарніц, агуркоў, памідораў, яблыкаў, бульбы, капусты, цыбулі і часнаку, на падыходзе — брусніцы і журавіны. Грыбы прымалі, спадзяемся, што і восенню будзе ўраджай у лясах. Здаць лішкі сельгаспрадукцыі можна ў любым прыёманарыхтоўчым пункце спажыўкааперацыі альбо ў сельскіх магазінах райспажыўтаварыства.

Яблыкі мы прымаем па 5 капеек за кілаграм. У населены пункт, дзе няма нашай гандлёвай кропкі, работнікі спажыўкааперацыі гатовыя выехаць за садавінай на нашым транспарце. Пажадана, каб жыхары дамаўляліся паміж сабой аб дні здачы яблык. Мы зацікаўлены забраць за адзін раз як мага болей прадукцыі. Заяўкі прымаем па тэлефонах: 29-0-94, 52-3-40.

З панядзелка таксама прымаюць яблыкі і на вытворча-харчовым заводзе. Але, як паведаміў яго дырэктар Васіль Лагун, гэтую садавіну трэба будзе самім гаспадарам дастаўляць на завод. За кілаграм тут заплоцяць 4 капейкі.

Дарэчы, цяпер ніякай даведкі з месца жыхарства, якая б пацвярджала, што ў здатчыка есць зямельны ўчастак, прадастаўляць не трэба.

Падрыхтавала Галіна ГАМЕЗА.

86 раз (а)