Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Среда, 05 декабря 2018 года, 15:06

3 26 лістапада да 6 снежня у раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў

3 26 лістапада да 6 снежня у раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў

3 26 лістапада да 6 снежня у раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў.

Аналіз аварыйнасці сведчыць, што з надыходам зімовага перыяду і скарачэннем працягласці светлавога дня ўзрастае верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з гэтай катэгорыяй удзельнікаў руху. Асноўнымі іх прычынамі з’яўляюцца адсутнасць пры руху ў цёмны час сутак святловяртальных элементаў, пераход праезнай часткі па-за ўстаноўленага месца, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў.

За 10 месяцаў на тэрыторыі нашага раёна адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў. З іх 4 – з удзелам пешаходаў. 2 пешаходы загінулі, 2 – атрымалі раненні.
23 лістапада ў 19 гадзін 30 хвілін на 29 кіламетры шашы “Мінск-Магілёў” вадзіцель на аўтамашыне “Міцубісі Экліпс” здзейсніў наезд на пешахода, які пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход памёр на месцы здарэння.

Нярэдка гэтая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху стварае аварыйныя сітуацыі, падвяргаючы небяспецы вадзіцеляў і пасажыраў. Здараецца, што пешаходы свядома парушаюць Правілы дарожнага руху, пераходзячы вуліцу ў неўстаноўленых месцах, нечакана выходзяць на праезную частку з-за прадметаў, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю, перабягаюць дарогу на забараняльны сігнал святлафора.

Многія пешаходы не хочуць разумець, што вадзіцель не ў сілах імгненна спыніць свой аўтамабіль, каб пазбегнуць наезду. У цёмны час сутак пешаходы становяцца найбольш уразлівымі. Таму вадзіцелям варта быць вельмі засяроджанымі пры праездзе па слаба асветленых або неасветленых участках дарог паблізу населеных пунктаў. Пешаходы, у сваю чаргу, не павінны забываць аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных элементаў.

Катэгорыя веласіпедыстаў таксама ўваходзіць у групу рызыкі. Нагадаем, што ім неабходна абсталяваць свае веласіпеды фарамі (ліхтарамі), якія выпраменьваюць спераду белае святло, ззаду — чырвонае, і памятаць, што па праезнай частцы можна рухацца не далей за 1 метр ад яе правага краю.

Аляксей КРАСІКАЎ,
старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвенскага РАУС

29 раз (а)