Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Мы в социальных сетях:
 
Среда, 26 декабря 2018 года, 11:14

Ад камбайнёра да начальніка ДРСУ-121

Ад камбайнёра да начальніка ДРСУ-121

Вялікі працоўны шлях прайшоў жыхар Чэрвеня Адам Канстанцінавіч ДАЙЛІДА, які днямі ён адзначыць 80-гадовы юбілей.

У нашым раёне многія добра ведаюць гэтага інтэлігентнага, адукаванага, добразычлівага і з вялікім пачуццём гумару чалавека. Але не многім вядома, што працоўнае жыццё маладога Адама пачыналася з работы на камбайне. Яшчэ вучнем 9 класа Гарадзейскай сярэдняй школы ён працаваў памочнікам камбайнера. Па выніках работы за тое першае працоўнае лета быў накіраваны ў Маскву на ВДНГ і там атрымаў медаль.

Пасля заканчэння школы паступіў у Баранавіцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Усю групу выпускнікоў пасля яго заканчэння адправілі ў Казахстан, на цаліну ўбіраць ураджай. Працаваў у зернесаўгасе “Фурманаўскі” у былой Акмолінскай вобласці. Скончылася ўборка і юнака ў лістападзе 1957 года прызвалі ў войска.
Служыў у Кіравакане (зараз г.Ванадзор, Арменія) амаль тры гады ў знакамітай Сівашскай дывізіі. У войску ўступіў у рады Камуністычнай партыі.
Дэмабілізаваўшыся з арміі, у 1960 годзе паступіў у Горкаўскую сельскагаспадарчую акадэмію на эканамічны факультэт. Там напаткаў і свой лёс. Любоў Лукінічна таксама была студэнткай. Шлюб узялі падчас вучобы. Пасля заканчэння маладых размеркавалі ў саўгас “Ніва” Чэрвенскага раёна. Працаваў там старшым эканамістам, потым абралі яго сакратаром парткама.

Неўзабаве прапанавалі ўзначаліць саўгас “Раванічы”. Вагаўся Адам Канстанцінавіч – малады, вопыту не хапае – ці справіцца? Пагадзіўся. Дзесяць гадоў адшчыраваў на пасадзе дырэктара саўгаса. А ў верасні 1978 года яго прызначылі начальнікам ДЭУ-121. Дваццаць сем гадоў ён узначальваў дарожнае прадпрыемства. З ДЭУ-121 яно пераўтварылася ў ДРБУ-121. Пад кіраўніцтвам Адама Канстанцінавіча яно развівалася, паляпшаліся ўмовы працы, будавалася жыллё для работнікаў. З цеплынёй прыгадвае былы начальнік сваіх калег – галоўных інжынераў Уладзіміра Пятровіча, які стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Сяргея Рабецкага, добрага спецыяліста, стараннага і добрасумленнага работніка, Надзею Харытановіч, Галіну Брыкач, Міхаіла і Таццяну Паўлюк, Аляксандра і Уладзіміра Давідовічаў, Мікалая Патапенку, Уладзіміра Навіцкага і іншых.

Дарэчы, паважалі свайго кіраўніка і работнікі ўстановы. На 60-гадовы юбілей падаравалі яму альбом, у ім – цэлая паэма з фотаздымкамі. У вершаванай форме ў ёй пазначаны самыя важныя вехі ў працоўным і асабістым жыцці Адама Канстанцінавіча. Пачынаецца паэма такімі словамі:

“Людей хороших есть немало
– Они идут по жизни прямо.
Из драгоценного металла —
Они похожи на Адама”…

Гэты падарунак ветэран працы захоўвае як самую каштоўную рэліквію. Ёсць у яго і іншыя. Гэта дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн “Трудового Красного Знамени” (1970 год), медалі “Ветеран труда” за шматгадовую добрасумленную працу, медалі “60 лет Победы в Великой Отечественной войне”, “В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина”, знакі “Ударник 10-ой пятилетки”, “Победитель соцсоревнования” (1979 год), знакі “30 лет освобождения Белоруссии”, “Отличник гражданской обороны”, “Ганаровы дарожнік Беларусі”, “125 гадоў Беларускай сельгасакадэміі”, “Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі”, выдадзены Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР.

Абіраўся Адам Канстанцінавіч дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, нават значок захоўвае, тройчы — членам бюро Чэрвенскага райкама партыі.

Жонка Любоў Лукінічна працавала галоўным эканамістам у эксперыментальнай базе “Натальеўск”. Разам яны пражылі больш за пяцьдзесят гадоў. Жылі дружна – у згодзе і каханні… Два гады таму яна пайшла з жыцця… А раней – і сын Артур… Зараз Адам Канстанцінавіч жыве з унучкай Кацяй, дачкой сына Вадзіма, і яе мужам Міхаілам. З любоўю і пяшчотай ставяцца яны да свайго дзядулі. У Барысаве жыве яшчэ адна ўнучка Юлія.

Часта прыгадвае ветэран сваё ваеннае дзяцінства ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна, адкуль ён родам. Памятае, як двух сясцёр у красавіку 1942 года немцы вывезлі ў Германію. Адной з іх было толькі 17 гадкоў… Вярнуліся, калі Адам пайшоў у школу, у 1945 годзе.

Адам Канстанцінавіч меў добры голас і любіў спяваць. Падчас вайсковай службы быў запявалай. Быў знаёмы са спеваком Юрыям Багацікавым і нават спяваў разам з ім.
Цікавы, разнастайны і адукаваны чалавек, Адам Канстанцінавіч заўсёды быў душой кампаніі. Ён і зараз радуецца сябрам, якія іншы раз завітваюць да яго “на агеньчык”.
З юнацтва палюбіў паэзію. Ведае напамяць шмат вершаў і з задавальненнем іх дэкламуе. Асабліва падабаюцца яму вершы беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і іншых. Ёсць у Адама Канстанцінавіча зборнік вершаў “Дзень паэзіі – 91”, складзены з твораў беларускіх паэтаў, які з подпісам падараваў яму аднапалчанін, адзін з аўтараў зборніка, паэт Уладзімір Верамейчык. Сярод паэтычных твораў зборніка ёсць яго верш, які аўтар прысвяціў Адаму Канстанцінавічу — “Параход “Урал”. Герой верша — пасляваенны юнак, які на параходзе ідзе па рацэ жыцця…

Шаноўны Адам Канстанцінавіч, жадаем Вам сустрэць свой паважаны юбілей у добрым здароўі і настроі. Дабрабыту Вам, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

102 раз (а)