Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Четверг, 09 ноября 2017 года, 9:54

Прафсаюзная арганізацыя бальніцы — лепшая ў раёне

Прафсаюзная арганізацыя бальніцы — лепшая ў раёне

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўзнагародзіла лепшыя пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі Чэрвеньскага раёна.

Агляд-конкурс праходзіў сёлета з чэрвеня па верасень, удзельнічалі 9 галіновых прафсаюзаў: адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, аховы здароўя, дзяржустаноў, спажыўкааперацыі і інш. У раённае аб’яднанне прафсаюзаў паступілі заяўкі ад 15 «пярвічак». Вынікі іх дзейнасці вывучаліся спецыяльнай камісіяй падчас наведванняў арганізацый.

Цырымонія ўзнагароджання прызёраў і пераможцы праходзіла падчас Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Карыстаючыся ўрачыстасцю моманту, старшыня аб’яднання Вольга КОЦІНА павіншавала «самых лепшых, смелых, моцных прафсаюзных лідараў за працу, якую яны робяць, акрамя сваёй асноўнай, і робяць яе лепш за ўсіх».
Дыплома ІІІ ступені ўдастоена прафсаюзная арганізацыя сярэдняй школы №1 гарадскога пасёлка Смілавічы. Другое месца прысуджана «пярвічцы» дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Пераможцам стала прафсаюзная арганізацыя Цэнтральнай раённай бальніцы. Узнагароду выйшаў атрымліваць яе лідар урач-хірург Уладзімір РАНДЗІЦКІ.
Акрамя дыпломаў адпаведных ступеняў, тройцы прызёраў выдалі грашовыя сертыфікаты.
— Таксама хачу адзначыць актыўную працу старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віталя Труша, — сказала Вольга Коціна. — Менавіта галіна адукацыі і навукі была шырока прадстаўлена на конкурсе.
Савет праходзіў напярэдадні адкрыцця памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам Чэрвеньшчыны. Намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА выказала словы ўдзячнасці Мінскаму абласному аб’яднанню прафсаюзаў за аказаную спонсарскую дапамогу для вырабу і ўстаноўкі помніка. Ліст падзякі ад раённай улады яна ўручыла кіраўніку абласнога прафцэнтра Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Віктару МАЛІНОЎСКАМУ.
«Шчыра спадзяёмся, што супрацоўніцтва будзе працягнута і ў дальнейшым», — сказана ў лісце.

Падрабязнасці Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў — у наступным нумары.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ, фота аўтара

297 раз (а)